Беларус Ягор Шаранговіч прадоўжыў рэзультатыўную серыю ў НХЛ да трох матчаў
У чарговым матчы сезона НХЛ "Нью-Джэрсі" на чужым лёдзе абыграў "Дэтройт" з лікам 6:2. Чацвёртую шайбу сваёй каманды правёў наш Ягор Шаранговіч - беларус завяршыў контратаку кідком у верхні вугал чужых варот, прычым "д'яблы" ў гэты момант гулялі ў меншасці.