Памёр адзін з «бацькоў рок-н-ролу» Джэры Лі Льюіс
У пятніцу ў ЗША памёр адзін з «бацькоў рок-н-ролу» Джэры Лі Льюіс. Яму было 87 гадоў. Ён быў адным з музыкаў, якія паўплывалі ня толькі на рок-н-рол, але і на ўсё далейшае разьвіцьцё сусьветнай папулярнай музыкі.