У Варшаве адбылася акцыя “Напішы віншаванне палітвязню”
Акцыя “Напішы віншаванне палітвязню” традыцыйна ладзіцца кожную апошнюю нядзелю месяца.
Artykuł У Варшаве адбылася акцыя “Напішы віншаванне палітвязню” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Яе ўдзельнікі рыхтавалі падарункі ў выглядзе святочных лістоў, малюнкаў і іншых прыемнасцей для тых, хто цяпер за кратамі.
“Адрасаты ў нас самыя розныя, але іх насамрэч вельмі шмат”, – кажа каардынатар праекту Юлія Сліўко:
– Больш за 90 чалавек, у якіх у лістападзе адбудзецца дзень народзінаў. Калі браць самых знакамітых, то гэта і Фядута, і Золатава, і Бабарыка… Кожнаму з іх мы стараемся напісаць віншаванне і ўкласці нешта ў канверт, каб хоць трошачкі сагрэць іх у гэты дзень. Плюс, кожны раз у канверт мы ўкладаем нейкі такі маленькі падаруначак. Калісьці гэта былі маленькія папяровыя птушачкі. А ў гэты раз мы паклалі цыдулкі.
“Мы не збіраемся спыняцца і будзем працягваць пісаць лісты і віншаванні столькі, колькі гэта будзе неабходна”, – зазначае Юлія Сліўко.
Акцыя “Напішы віншаванне палітвязню” традыцыйна ладзіцца кожную апошнюю нядзелю месяца.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве адбылася акцыя “Напішы віншаванне палітвязню” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.