Беларусы Кракава адзначылі Дзяды
Яны наведалі магілы беларускіх выбітных асоб, якія знайшлі свой апошні спачын на польскай зямлі.
Artykuł Беларусы Кракава адзначылі Дзяды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Яны наведалі магілы беларускіх выбітных асоб, якія знайшлі свой апошні спачын на польскай зямлі, кажа ўдзельніца і арганізатар мерапрыемства Любоў Кавальчук:
– Мы ведаем дакладна, што там пахаваныя пяць нашых суайчыннікаў – гэта выбітны навуковец Адам Кіркор, бацька першага меру Менску Эмерык Гутэн-Чапскі, таксама тут пахаваны Жыгімонт Урублеўскі, Алесь Гарун, а таксама ўдзельнік паўстання 1863 года Ян Ваньковіч. Таксама мы наведалі месца, дзе пахаваныя ахвяры камунізму.
З 1 лістапада беларусы адзначаюць Дзяды. Гэта дні памяці, смутку, дні яднання са сваім родам. Беларускія дыяспары адзначаць Дзяды.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларусы Кракава адзначылі Дзяды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.