Беларуска Арына Сабаленка пераможна пачала выступленне на падагульняючым турніры WTA
У матчы стартавага тура лепшая беларуская тэнісістка, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу, ва ўпартай барацьбе адолела ў трохсэтавым паядынку другую ракетку планеты Унс Джабір з Туніса - 3:6, 7:6 (7:5), 7:5.