„Мова Нанова” прайшла ў Беластоку з аншлагам
Арганізатары не памятаюць такой колькасці наведнікаў.
Artykuł „Мова Нанова” прайшла ў Беластоку з аншлагам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Другія заняткі новага сезону беластоцкіх курсаў „Мова Нанова” прайшлі з аншлагам.
Арганізатары не памятаюць такой колькасці наведнікаў. Людзі прастаялі ўсе дзве з паловай гадзіны сустрэчы.
Не ў апошнюю чаргу гэта адбылося дзякуючы ганаровым гасцям курсаў – паэтцы Насце Кудасавай і музыку Яўгену Барышнікаву. Наста Кудасава сёлета з сям’ёй пераехала ў Польшчу і жыве ў Гдыні. Для яе беластоцкая імпрэза сталася першай сустрэчай з чытачамі ў Польшчы:
– Проста мяне запрасілі, ну чаму б і не, выходны дзень як раз. Дзеці занятыя сваімі справамі, я змагла сабе дазволіць выехаць. Гэта будзе напэўна першы такі выступ у Польшчы. Я радая, што сюды трапіла, што пабачыла тут многа знаёмых людзей. Гэта мяне вельмі натхняе, такія цёплыя сустрэчы.
Курсы „Мова Нанова Беласток” па-ранейшаму адбываюцца ў памяшканні МедыяПорта на Сенкевіча, 44. Акрамя моўных заняткаў на ўчорашняй сустрэчы Наста Кудасава чытала свае вершы і адказвала на пытанні, а Яўген Барышнікаў выступіў з уласнымі песнямі. Як і ў першым сезоне, плануецца, што пасяджэнні курсаў будуць адбывацца два разы на месяц.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Мова Нанова” прайшла ў Беластоку з аншлагам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.