У Японіі пачалі прызнаваць аднаполыя адносіны
У аўторак Токіё пачаў выдаваць сэртыфікаты аб партнэрстве аднаполым парам, якія жывуць і працуюць у сталіцы. Сэртыфікаты дазваляюць разглядаць партнэраў ЛГБТК як шлюбныя пары для некаторых дзяржаўных паслуг у такіх галінах, як жыльлё, мэдыцына і сацыяльнае забесьпячэньне.