103news.com
World News in Belarusian
Ноябрь
2022

Агляд прэсы: на раздарожжы

0

Ці можа Украіна ўдарыць па Беларусі заходняй зброяй, каб спыніць расейскую ядзерную пагрозу? Выбары ў Ізраілі: няўжо зноў Нетаньяху? У Вялікабрытаніі падпалілі цэнтр па прыёме бежанцаў. Данія рыхтуецца да парламенцкіх выбараў. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Адзіны спосаб перашкодзіць Уладзіміру Пуціну выкарыстаць ядзерную зброю і ўцягнуць Захад у Трэцюю сусветную вайну — дазволіць Украіне выкарыстаць пастаўленую Захадам зброю для нанясення прэвентыўнага ўдару па Беларусі», – цытуе гісторыка КДБ Юрыя Фельшцінскага, які калісьці працаваў з Аляксандрам Літвіненкам з ФСБ, брытанскае выданне inews.co.uk.

«Доктар Юры Фельшцінскі, які дзесяцігоддзямі дакументаваў злачынствы расейскай сакрэтнай паліцыі, цяпер вядомай як Федэральная служба бяспекі (ФСБ), лічыць, што Расея рыхтуецца выкарыстоўваць Беларусь у якасці стартавай пляцоўкі для ядзерных удараў па Украіне. У апошнія месяцы заходнія лідары выказвалі трывогу ў сувязі з усё больш агрэсіўнай рыторыкай і пагрозамі прымянення ядзернай зброі Пуціна, калі ён церпіць няўдачы ва Украіне. На мінулым тыдні Расея правяла маштабныя ядзерныя вучэнні, выпрабаваўшы сваю стратэгічную зброю, адкрыта дэманструючы Захаду свае магчымасці. Тым не менш, Пуцін будзе пазбягаць выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Расеі, каб пазбегнуць помсты з боку ядзерных дзяржаў NATO. Замест гэтага расейскі лідэр перакіне ядзерную зброю са сваёй краіны суседцы на захадзе, Беларусі. Разлік Пуціна вельмі просты, і гэта прычына таго, чаму ён трымае Беларусь незалежнай — хоць, вядома, Беларусь знаходзіцца пад яго кантролем: каб у яго была магчымасць страляць з Беларусі ядзернай зброяй і палохаць Захад», – піша брытанскае выданне.

У Ізраілі прайшлі парламенцкія выбары, ужо пятыя па ліку за тры з паловай гады. У чэрвені распалася ўрадавая кааліцыя з васьмі партый, якая ўзначальвалася Яірам Лапідам. Фарміраванне гэтай кааліцыі стала ў свой час магчымым толькі таму, што вельмі розныя па сваіх поглядах палітычныя рухі аб’ядналіся, каб пакласці канец кіраванню Біньяміна Нетаньяху, які на працягу доўгіх гадоў займаў пасаду прэм’ер-міністра. «Хто б ні стаў пераможцам новых выбараў, сфарміраваць урад яму будзе няпроста», – такі прагноз робіць прэса. Як адзначае італьянская газета La Stampa, нават лідэрства Нетаньяху вельмі хісткае.

«Правы блок, які ўзначальвае былы прэм’ер-міністр, лідзіруе паводле ўсіх апытанняў. Аднак адрыў ад канкурэнтаў недастаткова вялікі для таго, каб забяспечыць лідэру партыі Лікуд колькасную большасць і магчымасць сваімі сіламі сфарміраваць урад. Вырашальным фактарам стане ўзровень яўкі сярод ізраільскіх арабаў і артадаксальных габрэяў, і перш за ўсё ў тым выпадку, калі гонка будзе ісці на роўных. Прытым найменшая перавага галасоў паміж кааліцыямі, а таксама ўнутры адной і той жа партыі, зможа паставіць пад пагрозу шанцы на атрыманне большасці ў 61 са 120 месцаў у Кнэсеце», – папярэджвае італьянскае выданне.

У нядзелю на цэнтр па прыёме бежанцаў у Дуўры, што на поўдні Англіі, быў учынены напад. Невядомы кінуў у будынак некалькі бутэлек з запальнай сумяссю. Адзін чалавек атрымаў лёгкія раненні. У выніку сотні бежанцаў былі пераселены ў і без таго перапоўнены прытулак Мэнстан на паўднёвым усходзе краіны. Брытанская газета The Daily Telegraph лічыць, што брытанскаму ўраду час прымаць куды больш суворыя меры.

«Ключ да вырашэння сітуацыі – зрабіць так, каб сюды ўвогуле не прыязджала такая колькасць людзей, а не ў тым, каб забяспечыць ім размяшчэнне ў гатэлях. Бо гэта стала б для многіх дадатковым стымулам імкнуцца ў Вялікабрытанію. Наша краіна павінна стаць менш прывабнай для патэнцыйных нелегальных імігрантаў, якія падаюць тут на прытулак ужо пасля таго, як яны абмінулі дзве ці тры бяспечныя краіны. А тых, чые дамаганні на знаходжанне ў нашай краіне не маюць пад сабой ніякіх падстаў, варта як мага хутчэй дэпартаваць», – заклікае брытанскае выданне.

Датчане рыхтуюцца выбіраць новы парламент: паводле вынікаў апытанняў, відавочнага фаварыта ў гонцы не назіраецца, а таму большасці не атрымаецца займець ані чырвонаму блоку сацыял-дэмакратаў, якія знаходзяцца цяпер ва ўладзе, ані сіняму блоку апазіцыі ад кансерватараў. Значная колькасць галасоў цалкам можа дастацца двум партыям-навічкам: правапапулісцкім Дацкім дэмакратам і Умераным, якіх узначальвае экс-прэм’ер-міністр Ларс Лёке Расмусэн. «Нам патрэбны палітыкі, якія б рэальна кіравалі краінай, а не проста спрабавалі б утрымаць уладу», – піша дацкая газета Berlingske.

«Панаванне не павінна ператварацца ў гэтакія экзэрсісы, падчас якіх палітыка сама па сабе збочваецца прэч. Улада можа і павінна ствараць рамкі, у якіх вялася б барацьба за палітычныя мэты. Фатальная памылка Мэтэ Фрэдэрыксэн, якая стала найбольш відавочнай падчас скандалу вакол знішчэння норак, не павінна прывесці да таго, каб з палітыкі знікла ўсё ўласна палітычнае. У адваротным выпадку рэзка ўзрасце папулярнасць крайніх партый, што левага, што правага кшталту, а выбаршчыкі яшчэ больш ва ўсім расчаруюцца, і перастануць давяраць уладам і дзяржаўным ведамствам. Вось гэтага нам зараз дакладна не трэба. Ужо лепш сіні ці чырвоны ўрад – гэта значыць кансерватары або сацыял-дэмакраты – якому хоць як прыйшлося б ісці на супрацоўніцтва, чым невыразная размытая кааліцыя, чальцы якой самі б сябе з ёй не асацыявалі», – падкрэслівае дацкае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Агляд прэсы: на раздарожжы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о росте популярности волонтерского движения





Москва

Центр восточной медицины в Петербурге


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Более 14 тысяч жителей СВАО получили новые квартиры по реновации - Собянин



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Анастасия Волочкова

«Бывали у меня дома»: Волочкова рассказала об опыте общения с психологами




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Собянин: Москвичи завоевали золото на международной астрономической олимпиаде

«Спартак» — «Динамо» Москва — 2:2. Видеообзор матча РПЛ

«Спартак» одерживает волевую победу над «Динамо» после 1-го тайма: видео голов


WTA

Ига Швёнтек снялась с турнира категории WTA-1000 в Пекине



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Game News

Авторы Warhammer 40,000: Space Marine 2 противопоставляют себя современной западной индустрии



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России