Па «справе Зельцэра» асуджаны жыхар Берасця Дзмітрый Лагодзіч
Судовы працэс доўжыўся тры дні, 4 лістапада быў агучаны прысуд: пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму трэмінам на 3 гады і 6 месяцаў.
Artykuł Па «справе Зельцэра» асуджаны жыхар Берасця Дзмітрый Лагодзіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Берасцейскім абласным судзе завяршыўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Лагодзіча, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт 130 КК). Справу разглядала суддзя Руслана Сенько, дзяржабвінаваўца — пракурор Марыя Бялт.
Мужчына быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Берасці па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У ходзе суда высветлілася, што абвінавачанне за абразу Лукашэнкі выставілі за каментар, пакінуты яшчэ 12 жніўня 2020 года ва «Вконтакте». Тады пад сваім імем Дзмітрый пракаментаваў навіну на старонцы «TUT.ВY».
Судовы працэс доўжыўся тры дні, сёння, 4 лістапада, быў агучаны прысуд: пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму трэмінам на 3 гады і 6 месяцаў.
Вясна
Artykuł Па «справе Зельцэра» асуджаны жыхар Берасця Дзмітрый Лагодзіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.