На Юравай гары ў Крэве адкрылі вежу-дазорцу
Дзея суправаджалася рыцарскімі баямі і сярэднявечнай музыкай.
Artykuł На Юравай гары ў Крэве адкрылі вежу-дазорцу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На Юравай гары ў Крэве ўрачыста адкрылі вежу-дазорцу.
Дзея суправаджалася рыцарскімі баямі і сярэднявечнай музыкай, піша „Рэгіянальная газета”. Нягледзячы на ветранае лістападаўскае надвор’е, да імпрэзы далучыліся местачкоўцы, а таксама госці з Менску, Вялейкі, Маладэчна ды Смаргоні.
Як распавёў архітэктар, прадстаўнік фонду Крэўскі замак Андрэй Шулаеў, напярэдадні падчас раскопак на гары знайшлі падмурак. Артэфакты, знойдзеныя побач аказаліся такім ж, якія знаходзілі на Крэўскім замку. Адмыслоўцы прыйшлі да высновы, што падмурак можна датаваць 14-15 стагоддзем. Хутчэй за ўсё на ім стаяла аглядальная вежа. Яна была патрэбная замку, што стаяў у нізіне.
Сучасныя майстры зрабілі на Юравай гары муляж такое вежы, на якую можна ўздымацца й аглядаць наваколле. Наверсе яшчэ плануецца ўсталяваць „семантрон” — жалезны дыск, па якім білі малатком, каб падаць сігнал.
Artykuł На Юравай гары ў Крэве адкрылі вежу-дазорцу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.