“Puma-22”: буйнейшыя вайсковыя манеўры краін Вышаградскай групы
Вайсковыя вучэнні праходзяць блізу мяжы з Украінай. У іх бяруць удзел каля 2000 вайскоўцаў і 300 адзінак тэхнікі.
Artykuł “Puma-22”: буйнейшыя вайсковыя манеўры краін Вышаградскай групы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Еўрапейскія краіны праводзяць вайсковыя вучэнні блізу мяжы з Украінай. Вучэнні “Puma-22” – гэта найбуйнейшыя манеўры войск краін Вышаградскай групы.
„Яны аб’ядноўваюць намаганні войскаў з Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі і саюзнікаў, Вялікабрытаніі і ЗША, для далейшага ўмацавання магчымасцей аператыўнай сумяшчальнасці”, – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Польшчы ў Twitter.
У вучэннях бяруць удзел каля 2000 вайскоўцаў і 300 адзінак тэхнікі. Галоўная мэта вучэнняў – праверка здольнасці да планавання і арганізацыі дзеянняў супольна з саюзнікамі.
Artykuł “Puma-22”: буйнейшыя вайсковыя манеўры краін Вышаградскай групы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.