На вайне ва Ўкраіне загінуў расейскі сьвятар. Ён заклікаў жанчын больш нараджаць, каб не было так балюча, калі іх дзеці гінуць на вайне
На вайне ва Ўкраіне загінуў сьвятар Маскоўскай япархіі Міхаіл Васільеў. Пра гэта паведаміў сайт Маскоўскай патрыярхіі, зазначыўшы, што ён загінуў «у зоне спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» «пры выкананьні пастырскіх абавязкаў». Іншыя падрабязнасьці пакуль не вядомыя.