У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку гурта Tor Band
Беларусы Варшавы выйшлі ў нядзелю на акцыю на пляц ля помніка Каперніку, каб падтрымаць затрыманы папулярны беларускі музычны гурт Tor Band.
Artykuł У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку гурта Tor Band pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларусы Варшавы выйшлі ў нядзелю на акцыю на пляц ля помніка Каперніку, каб падтрымаць затрыманы папулярны беларускі музычны гурт Tor Band.
Паводле ўдзельнікаў акцыі, песні гурта сталі брэндам жнівеньскай рэвалюцыі. Іх пелі як дарослыя, так і дзеці, кажа Ганна Федаронак:
– Я асабіста ведаю гэтых хлопцаў. Як мы ладзілі акцыю, збіралі ўсе раёны разам яшчэ ў лістападзе 2020 года пад Браславам. Збіралася чатыры раёны і запрашалі гэты гурт да нас. Гэта быў лістапад 2020 года, мы раз’язджаліся пасля таго канцэрта, нас перапісваді АМАПаўцы. Калі былі маршы, то мы толькі гэтыя песні і спявалі, гэтыя песні кранаюць да глыбіні душы.
28-га кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў групы Tor Band разам з жонкамі музыкантаў. Зараз яны знаходзяцца ў Жлобінскм ізалятары. Іх пакаралі 15-суткавым арыштам.
Кліпы гурта на YouTube набралі больш мільёна праглядаў. Цяпер кліпы гурта зніклі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку гурта Tor Band pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.