Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Ноябрь
2022

Агляд прэсы: неакупляемая варожасць

0

Свет перачытвае спіс баявой тэхнікі Беларусі. Як людзі са зброяй пагаршаюць сусветны голад. Чаго чакаць ад Італіі з Мэлані? Нідэрланды: рашэнне суда ўзмацняе жорсткасць экалагічнага парадку дня.

Artykuł Агляд прэсы: неакупляемая варожасць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Свет перачытвае спіс баявой тэхнікі Беларусі. Як людзі са зброяй пагаршаюць сусветны голад. Чаго чакаць ад Італіі з Мэлані? Нідэрланды: рашэнне суда ўзмацняе жорсткасць экалагічнага парадку дня. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Пра магчымы ўдзел Беларусі ў расейска-ўкраінскай вайне 2022 года гаварылася неаднаразова. Сцвярджаюць нават, што Беларусь ужо ўдзельнічае ў вайне, проста дазволіўшы Расеі арганізаваць частку ўварвання са сваёй тэрыторыі і дазволіўшы расейскім ракетным устаноўкам, размешчаным у краіне, абстрэльваць мэты ўнутры Украіны. «Тым не менш, у сувязі з тым, што непасрэдны беларускі ўдзел у вайне амаль напэўна можа выклікаць ланцуг падзей, якія ў канчатковым выніку прывядуць да канца беларускага рэжыму, Лукашэнка, верагодна, зробіць усё, што ад яго залежыць, каб прадухіліць павелічэнне беларускага ўдзелу (г.зн. прадастаўленне войскаў) у вайну ва Украіне», – прагназуе сербская газета Oryxspioenkop.

«Нягледзячы на ўсе размовы пра вайну, пра статус беларускай арміі было абнародавана даволі мала інфармацыі. Беларускія ўзброеныя сілы, як і Украіна да расейскага захопу Крыму ў 2014 годзе і вайны на Данбасе, перажылі паступовы спад баяздольнасці з-за шматлікіх скарачэнняў і сыходу састарэлай тэхнікі без замены. У той час як украінскім узброеным сілам удалося атрымаць дастаткова сродкаў, каб прынамсі ажыццявіць шэраг праектаў па мадэрнізацыі свайго інвентару, Беларусь не змагла вылучыць ніякага значнага бюджэту, каб захаваць сваё ўзбраенне ад зыходу ў нябыт. Большая частка маладаступнага фінансавання была выкарыстана для закупкі баявых самалётаў і сістэм супрацьпаветранай абароны, часцей за ўсё набытых па дружалюбных цэнах ад Расеі. Кітай з’яўляецца крыніцай тэхналогій, якія ляжаць у аснове беларускай кіраванай сістэмы «Паланэз» з 2015 года», – піша сербская выданне і прыводзіць поўны пералік адзінак тэхнікі на ўзбраенні Беларусі. ч выведвальная машына «Кайман», «Волат-1», расейскі «Тыгр-М» і шэраг мадэрнізаваных БТР-70.

«Спроба шантажу збожжам Уладзіміра Пуціна паказвае на больш шырокую праблему. Пуцін мае мала агульнага з эфіёпскім пяхотнікам. У аднаго — палацы і ядзерная зброя, у другога — халупа і стары аўтамат Калашнікава. Тым не менш абодва ілюструюць глабальную праблему: пастаўкі ежы часта парушаюцца людзьмі са зброяй», – канстатуе брытанскі часопіс The Economist.

«29 кастрычніка Расея заявіла, што прыпыняе ўдзел у пагадненні, якое дазваляе Украіне экспартаваць збожжа морам. Сусветныя цэны на пшаніцу падскочылі на 6% 31 кастрычніка, у першы гандлёвы дзень пасля абвяшчэння. У той жа дзень Турцыя, Украіна і ААН арганізавалі канвой з 12 караблёў са збожжам з украінскага порта Адэса ў бяспечныя турэцкія воды. Расея не страляла па іх, і 2 лістапада стала ясна, што мае месца блеф, а Пуцін дазволіў аднавіць пастаўкі збожжа. Свет уздыхнуў з палёгкай. Дыпламаты павіншавалі сябе за супраціўленне шантажу расейскага дэспата. Але сага праілюстравала нам нязручную праўду. Глабальнае харчаванне ўразлівае для людзей са зброяй. З 828 мільёнаў людзей, якія не атрымліваюць дастаткова ежы, амаль 60% жывуць у краінах, ахопленых канфліктамі. Іншыя рэжымы-ізгоі ўжываюць ежу як зброю яшчэ больш непасрэдна, чым гэта робіць Расея. Аднак вайна г-на Пуціна таксама зрабіла ўгнаенні больш дарагімі, падвысіўшы цану на прыродны газ, які з’яўляецца адным з ключавых фактараў. Нават калі цяперашні крызіс голаду будзе доўжыцца толькі год, наступствы будуць адчувацца значна даўжэй», – прагназуе брытанскае выданне.

Свой першы візіт за мяжу ў якасці прэм’ер-міністра Італіі Джорджыя Мэлані нанесла ў Брусель. Раней, будучы лідэрам апазіцыі, Мелані рабіла стаўку на канфрантацыю з ЕЗ. Цяпер жа яна заявіла, што яе краіна мае намер адыгрываць больш важную ролю ў Еўропе. Якія прычыны такіх умераных выказванняў? Бельгійская газета De Morgen дзеліцца сваімі меркаваннямі пра тое, чаму Мэлані выступае ў Бруселі ў ролі ўмеранага палітыка.
«Акрамя чыста палітычнага прагматызму, ёсць яшчэ адна, магчыма, нават важнейшая прычына, па якой Мэлані цяпер дэманструе ў Брусэлі больш умераны тон: яна проста не можа дазволіць сабе пакрыўдзіць еўрапейскіх лідэраў. Як і ў Бельгіі, дзе расце дзяржаўны доўг, дэфіцыт бюджэту ў Італіі выходзяць за рамкі дапушчальнага. А улічваючы рэцэсію, якая насоўваецца, Італіі вельмі спатрэбіцца ўся еўрапейская дапамога, якую яна можа атрымаць. Дапамога прыйдзе. З еўрапейскага фонду па аднаўленні ад пандэміі Італіі належыць 200 мільярдаў еўра – больш, чым які-небудзь іншай краіне Еўразвяза», – гіранічна падсумоўвае бельгійскае выданне.

agliad presy_world news_adbiuka zvanochak_j

Вярхоўны суд Нідэрландаў аб’явіў неадпаведным заканадаўству становішча, выкарыстоўваючы якое будаўнічым кампаніям ўдавалася абыходзіць прадпісанні аб максімальна дапушчальных выкідах азоту. У выніку пад пагрозай апынулася рэалізацыя шматлікіх маштабных будаўнічых праектаў, якія зараз не адпавядаюць правілам. Пытанне важнае на фоне таго, што некаторы час таму па краіне ўжо пракацілася хваля пратэстаў фермераў, незадаволеных экалагічнай палітыкай уладаў. На думку нідэрландскай газеты De Telegraaf, ва ўсім вінаваты Еўразвяз з яго суровымі правіламі ў сферы экалогіі.

«У пошуку рашэнняў урад зараз разглядае варыянт яшчэ больш рэзкага ўмяшання дзяржавы, і ўсё гэта за кошт фермераў і прамысловасці. Найбольш лагічны варыянт, а менавіта – змена правілаў, мяркуючы па ўсім, на парадку дня нават не стаіць. Адказы тут заўсёды такія: «нельга», «не атрымаецца», «тады нам давядзецца выйсці з ЕЗ». Але ж гаворка ідзе пра наяўнасць палітычнай волі. Як і па іншых пытаннях, напрыклад датычна палітыкі надання прытулку, улады свядома абіраюць тактыку гандлю, ці ж трукаў і махінацый. Гэта проста палітычная баязлівасць», – адзначае нідэрландскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Агляд прэсы: неакупляемая варожасць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Мэр: Порядка 20 новых ЖК передали под заселение по программе реновации с начала года





Москва

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге об инвестировании в отечественные цифровые технологии


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Московский предпринимательский форум объединил более 3 тыс. человек



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Элджей

"Садизм и разврат": сибирские активисты потребовали отменить концерт Элджея




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о популяризации спорта

ЦСКА шагнул к трофею // Команда обыграла УНИКС в первом матче финала Единой лиги ВТБ

Only Bet – бесплатные прогнозы на спорт


Мария Шарапова

Теннисистка Мария Шарапова снялась в красном облегающем платье



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Камила Валиева

«Адвокат Валиевой: ей подсыпали допинг и сделал дедушка». Серьёзное расследование.



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России