Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Ноябрь
2022

Сабаленка перамагла Свёнтэк і выйшла ў фінал Выніковага турніру ВТА

0

У паўфінале Выніковага турніру ВТА сёмая ракетка свету Арына Сабаленка адолела першы нумар сусветнага рэйтынгу Ігу Свёнтэк — 6:2, 2:6, 6:1.

Artykuł Сабаленка перамагла Свёнтэк і выйшла ў фінал Выніковага турніру ВТА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

У паўфінале Выніковага турніру ВТА сёмая ракетка свету Арына Сабаленка адолела першы нумар сусветнага рэйтынгу Ігу Свёнтэк — 6:2, 2:6, 6:1. Працягласць матча склала 2 гадзіны 7 хвілін.

На рахунку прадстаўніцы Беларусі – 12 эйсаў, дзевяць падвойных памылак і 6 з 13 рэалізаваных брэйк-пойнтаў. У польскай тэнісісткі – адзін эйс, шэсць падвойных памылак і 4 з 10 удалых брэйк-пойнтаў.

У фінале Сабаленка пазмагаецца з францужанкай Каралін Гарсія, якая раней упэўнена абыграла Марыю Сакары з Грэцыі — 6:3, 6:2.

„Дынама” абыграла „Сочы” ў матчы чэмпіянату КХЛ

Хакеісты менскага Дынама святкавалі перамогу ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.  У першым матчы новай хатняй серыі мінчане з цяжкасцю справіліся з горшай камандай Захаду – „Сочы”. Намаганнямі Ніка Мерклі „зубры” адкрылі лік ужо на сёмай хвіліне, аднак далей за справу ўзяліся госці. У другім перыядзе сочынцы зраўнялі і выйшлі наперад, а ў пачатку фінальнай трэці павялічылі перавагу да дзвюх шайбаў. Тым не менш, астатніх 15 хвілін дынамаўцам хапіла, каб перавесці сустрэчу ў авертайм. Закінутымі шайбамі ў складзе  „зуброў” адзначыліся Ігар Мартынаў і Віталь Пінчук. Дадатковая 5-хвілінка ішла да серыі булітаў, але за 3 секунды да фінальнай сірэны Джозэф Душак прынёс мінчанам перамогу – 4:3.

Гэты поспех стаў для „Дынама” трэцім у чатырох апошніх матчах. Дзякуючы ўдалай серыі падначаленыя Крэйга Вудкрафта ўзняліся на 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, набраўшы 28 балаў. Наступны паядынак у рэгулярным чэмпіянаце „зубры” правядуць 9 лістапада на „Менск-Арэне” супраць бліжэйшага канкурэнта па табліцы – маскоўскага „Спартака”.

„Юнацтва” прымусіла капітуляваць „Металург”

У сталіцы прайшоў матч Betera-Экстралігі: „Юнацтва” разграміла „Металург” 6:1. У менчан першай шайбай у чэмпіянаце вызначыўся малады Арсеній Каўгарэня, Станіслаў Кучкін зрабіў дубль, яшчэ па шайбе на рахунку Андрэя Паўленкі, Усевалада Кашкара і Аслана Раісава. Адзіную шайбу ў „Металурга” закінуў Аляксей Маструкоў. „Сталёвыя ваўкі” пацярпелі трэцюю паразу запар. Хакеісты „Гомеля” на гасцявым лёдзе былі больш пераканаўчымі за „Віцебск” 4:1. У пераможцаў дзве шайбы закінуў Максім Вайтовіч.

„Ліда” працягнула сваю пераможную серыю да трох паядынкаў запар і наблізілася да „Дынама-Маладзечна” на адлегласць 4 балы. У паўторным матчы з «Магілёвам» вызначальным стаў першы перыяд, у якім «рыцары» закінулі чатыры шайбы ў адказ. За «Ліду» па дзве шайбы закінулі Вадзім Апанасевіч, Глеб Быліна і Данііл Арэхін Лік сустрэчы 7:2.

Усе фаварыты футбольнага чэмпіянату Беларусі перамаглі

Усе прэтэндэнты на медалі футбольнага чэмпіянату Беларусі перамаглі ў матчах перадапошняга 29-га тура. Лідар турніру дзеючы чэмпіён краіны салігорскі „Шахцёр” адолеў у гасцях футбалістаў „Слуцка” з мінімальнай перавагай – 1:0. Для таго, каб трэці раз запар стаць чэмпіёнам краіны, салігорскай камандзе ў апошнім туры дастаткова не прайграць на хатняй арэне бабруйскай „Белшыне”. Адзіны канкурэнт „Шахцёра” ў спрэчцы за першае месца сталічны „Энергетык-БДУ” здолеў перамагчы на выездзе „Гомель” з лікам 2:1 і ўпершыню забяспечыў сабе медалі, найменьш, сярэбраныя. Адзін з галоў забіў лепшы снайпер беларускага чэмпіянату ўзбекскі напанік мінчан Бабір Абдзіхолікаў, у актыве якога стала 26 мячоў. Два прэтэндэнты на бронзу дамагліся перамог на сваіх арэнах. Менскае „Дынама” перайграла гарадзенскі „Нёман” – 2:0, а ў Барысаве БАТЭ ўзяў верх над „Менскам” – 3:2. Лідар атак сталічнага клуба Уладзімір Хвашчынскі аформіў галявы дубль, зараз на яго рахунку 21 забіты мяч.

У Бабруйску мясцовая „Белшына” разгромна прайграла мазырскай „Славіі” – 1:4. „Віцебск” саступіў „Іслачы” 1:3 і апусціўся на перадапошняе месца ў турнірнай табліцы. Яго абышоў дзяржынскі „Арсенал”, які перамог 1:0 у Магілёве „Днепр”, які пакідае вышэйшую лігу. У Жодзіне мясцовае „Тарпеда-БелАЗ” згуляла ўнічыю з берасцейскім „Дынама” – 0:0.

Дубль Салаха прынёс „Ліверпулю” перамогу ў матчы з „Тотэнхэмам”

„Ліверпуль” на выездзе перамог „Тотэнхэм” у матчы ў матчы 15-га тура чэмпіянату Англіі — 2:1. Дублем у „чырвоных” вызначыўся форвард Махамед Салах. „Ліверпуль” з 19 ачкамі ідзе восьмым у турнірнай табліцы, у „Тотэнхэма” 26 балаў і чацвёртая пазіцыя. Футбалісты „Астан Вілы” дамагліся перамогі над „Манчэстэр Юнайтэд” 3:1. Джэйкаб Рэмзі аформіў узяцце брамы „чырвоных д’яблаў” і аўтагол. Акрамя таго, у бірмінгемцаў вызначыліся Леон Бэйлі і Люка Дзінь. Гэтая вікторыя стала для „Астан Вілы” першай пад кіраўніцтвам Унаі Эмеры. „Ювентус” на хатняй арэне перайграў „Інтэр” у матчы 13-га тура чэмпіянату Італіі — 2:0. „Юве” падняўся на пяты радок у табліцы з 25 ачкамі, у „Інтэра” 24 балы і сёмая пазіцыя. „Лацыё” перайграў „Рому” ў рымскім дэрбі  — 1:0 і з 27 ачкамі займае трэцяе месца ў табліцы, у „Ромы” 25 балаў і пятая пазіцыя.

„Беціс” і „Севілья” згулялі ўнічыю ў матчы 13-га тура чэмпіянату Іспаніі — 1:1. Гаспадары завяршалі сустрэчу ўдзевяцёх, госці – у дзесяцёх.

„Беціс” з 24 ачкамі ідзе чацвёртым у табліцы, у „Севільі” 11 балаў і 17-я пазіцыя. Футбалісты „Рэала Сасьедад” і „Валенсіі” таксама не выявілі пераможцу. Варта адзначыць, што абодва галы на рахунку „кажаноў”. Уга Гільямон забіў ва ўласную браму, а Самуэл Ліно зраўняў лік – 1:1. „ПСЖ” у гасцях перамог „Лар’ян” у матчы 14-га тура чэмпіянату Францыі — 2:1 – у складзе парыжан адзначыліся Неймар і Перэйра.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Сабаленка перамагла Свёнтэк і выйшла ў фінал Выніковага турніру ВТА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Мэр Москвы поздравил бизнесменов с Днем российского предпринимательства





Москва

Спасать отношения или в мусорку сразу?


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Под заселение по реновации с начала года передали 20 жилых комплексов



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Элвис Пресли

Родстер BMW Z4 попытались сделать похожим на BMW 507 Элвиса Пресли




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Only Bet – бесплатные прогнозы на спорт

ЦСКА шагнул к трофею // Команда обыграла УНИКС в первом матче финала Единой лиги ВТБ

В новой Москве соревновались нештатные формирования


WTA

Россиянка Рахимова вышла в полуфинал турнира WTA в Рабате



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

«Семейный» скандал продолжается: Маша из «Ворониных» обвинила экранную мать в лицемерии



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России