За выхадныя зафіксавана 301 спроба незаконнага перасячэння польскай мяжы
У суботу польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 154 мігранты. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў за апошнія месяцы.
Artykuł За выхадныя зафіксавана 301 спроба незаконнага перасячэння польскай мяжы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Толькі за выхадныя дні польскія памежнікі зафіксавалі 301 спробу незаконнага перасячэння мяжы. Сярод мігрантаў былі грамадзяне Сірыі, Ганы, Турцыі, Нігерыі, Конга, Емена.
Толькі за мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 87 чалавек, у тым ліку грамадзяне Камеруна, Конга, Егіпта і ААН. Затое на ўчастку пагранічных заставаў у Баброўніках і Крынках раку Свіслач пераплыў 21 мігрант.
У суботу польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 154 мігранты. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў за апошнія месяцы. Да прыкладу, памежная застава ў Славатычах зафіксавала 16 мігрантаў, у тым ліку грамадзян Егіпта і Сірыі, якія пры падтрымцы беларускіх вайскоўцаў на пантоне пераправіліся праз Буг. У пятніцу з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 60 чалавек.
Artykuł За выхадныя зафіксавана 301 спроба незаконнага перасячэння польскай мяжы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.