Сем чалавек патанулі ў кастрычніку ў Гомельскай вобласці
"Калі гаварыць аб прычынах, то ў большасці выпадкаў гэта банальнае парушэнне правіл бяспекі. Людзі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення паблізу вадаёмаў або перамяшчаліся на плавальных сродках без выратавальнай камізэлькі", - звярнулі ўвагу ў АСВОДзе.