Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 35 чалавек
Зараз у Беларусі 1424 чалавекі прызнаныя праваабарончымі арганізацыямі палітычнымі зняволенымі.
Artykuł Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 35 чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У сумеснай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі паведамляецца аб прызнанні яшчэ 35 чалавек палітычнымі зняволенымі і патрабаванні іх неадкладнага вызвалення.
Як паведамляе сайт «Вясны», палітычнымі зняволенымі прызналі Данііла Вітунова, Паўла Далгакова, Сяргея Жоглу, Мікалая Завадскага, Антона Касцючэнкі, Анастасіі Кізім, Ксеніі Котавай, Уладзіміра Лысака, Віктара Мацяйковіча, Віктара Мазаніка, Алеся Папковіча, Яна Папковіча, Уладзіміра Паўлава, Яўгенія Рагуцкага, Інгу Рэйдальф, Карыну Рэйдальф, Віталя Рыбакова, Аляксандра Семашку, Артура Хлуча, Кацярыну Якаўлеву, Дзмітрыя Русецкага, Мікіту Адзінца, Сяргея Асановіча, Яўгенія Афанасенку, Анастасію Буткевіч, Дзмітрыя Гурэева, Арцёма Заблоцкага, Антона Камароўскага, Аляксандра Карзюка, Андрэя Кунцэвіча, Рыгора Парамонава, Аляксея Пратаповіча, Арцёма Парфененку, Вячаслава Сыраежку, Паўла Шчэрбіна.
Зараз у Беларусі 1424 чалавекі прызнаныя праваабарончымі арганізацыямі палітычнымі вязнямі.
Artykuł Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 35 чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.