Эксперт: Абвяшчэнне лозунгу «Жыве Беларусь!» «нацысцкім» – прывядзе да поўнай яго забароны
МУС унесла лозунг «Жыве Беларусь!» у афіцыйны спіс «нацысцкай сімволікі». Сітуацыю каментуе палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
Artykuł Эксперт: Абвяшчэнне лозунгу «Жыве Беларусь!» «нацысцкім» – прывядзе да поўнай яго забароны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла лозунг «Жыве Беларусь!» у афіцыйны спіс «нацысцкай сімволікі». У дакуменце гэты выраз аднесены да «калабарацыянісцкага прывітання» 30-й грэнадзёрскай дывізіі Вафен СС, якая складалася з былых байцоў атрадаў «Беларускай Краёвай Абароны».
Сітуацыю з забаронай каментуе гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман:
-Гэтае рашэнне выключна палітычнае. Яно праста абгрунтавана трошкі гістарычна. Гэта вядома, што “Жыве Беларусь!” – гэта частка беларускай нацыянальнай гісторыі. І гэты заклік вядомы яшчэ да І Сусветнай вайны. Ён выкарыстоўваўся ў класічнай беларускай літаратуры – Янка Купала, “Наша Ніва”. Улады Беларусі імкнуцца звязаць “Жыве Беларусь!” выключна з нацысцкай эпохай. Лозунг “Жыве Беларусь!” абвешчаны „нацыскім”, а значыць таксама „экстрэмісцкім”.
Вядома, што жыхары Беларусі, якія больш за адзін раз выкарыстаюць лозунг або сімвал з уладнага спісу «нацысцкай сімволікі», рызыкуюць атрымаць да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і з адкрытых крыніц
Artykuł Эксперт: Абвяшчэнне лозунгу «Жыве Беларусь!» «нацысцкім» – прывядзе да поўнай яго забароны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.