На аўкцыёне прадалі лецішча Ніны Багінскай у Пухавіцкім раён
Удзельнічалі ў ім чатыры асобы (сям'я Багінскай прасіла не ўдзельнічаць у аўкцыёне).
Artykuł На аўкцыёне прадалі лецішча Ніны Багінскай у Пухавіцкім раён pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На аўкцыёне прадалі лецішча вядомай актывісткі Ніны Багінскай у Пухавіцкім раёне.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2016/08/%D0%B1%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F.jpg)
Удзельнічалі ў ім чатыры асобы (сям’я Багінскай прасіла не ўдзельнічаць у аўкцыёне). Як піша @pozirkonline, пры пачатковым кошце 693 рублі ў выніку за ўчастак было заплачана 727 рублёў.
75-гадовая Ніна Багінская прынцыпова не плаціць штрафы, прысуджаныя за яе акцыі. „Улада сёння адна, затым другая, — кажа актывістка. — Яна зменіцца, а ўчастак прыватызаваны, ёсць дакументы. У мяне ёсць дзеці, унукі і праўнукі. Па гэтых дакументах яны могуць вярнуць. Улада зменіцца, і праўда будзе на іхнім баку”.
Багінская — легендарная ўдзельніца вулічных пратэстаў у Беларусі. Яна неаднаразова выходзіла з нацыянальным сцягам і плакатамі ў цэнтр сталіцы. За гады „несанкцыянаваных мерапрыемстваў” пенсіянерцы налічылі мноства штрафаў. Судом на яе сёлета былі накладзеныя пэўныя абмежаванні.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На аўкцыёне прадалі лецішча Ніны Багінскай у Пухавіцкім раён pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.