Сяржук Доўгушаў пра „Спеўныя сходы”
Восем мужчынскіх „Спеўных сходаў” для беларусаў ЗША правёў музыка Сяржук…
Artykuł Сяржук Доўгушаў пра „Спеўныя сходы” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Восем мужчынскіх „Спеўных сходаў” для беларусаў ЗША правёў музыка Сяржук Доўгушаў. На кожную імпрэзу прыходзіць у сярэднім дзясятак беларусаў, сустрэчы ладзяцца раз на тыдзень.
Цяпер да снежня адбудзецца невялікі перапынак, распавёў творца:
– Таксама запрашаем іншых, хто там ёсць. Хочацца зрабіць ці выступ маленькі, але ўжо спрабавалі, на Дзядах заспявалі. Будзем глядзець, як далей яна будзе прасоўвацца. Хачу такія майстар-класы зрабіць. І ў Польшчы, калі буду, то таксама правяду. Магчыма гэта будзе не толькі мужчынскі спеў, але і агульны. Зноў вяртаюся да выкладання, бо пасля 2020 году я спыніў сваю дзейнасць, як настаўнік.
Як адзначыў Сяржук Доўгушаў, у ЗША спеўны сход збіраецца ў штаце Мінесота. А ў Польшчы цягам месяца ён плануе пабываць у розных гарадах, каб у тым ліку, заспяваць разам.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сяржук Доўгушаў пра „Спеўныя сходы” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.