Рэпрэсіі ў кастрычніку: затрымана найменш 317 чалавек па “палітычных” артыкулах
Адбылося не менш за 193 судовыя пасяджэнні паводле адміністрацыйных спраў, суддзямі прызначаны 95 адміністрацыйных арыштаў і не менш за 21 штраф.
Artykuł Рэпрэсіі ў кастрычніку: затрымана найменш 317 чалавек па “палітычных” артыкулах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Праваабаронцам вядома пра найменш 317 затрыманнях па “палітычных” артыкулах у кастрычніку. Адбылося не менш за 193 судовыя пасяджэнні паводле адміністрацыйных спраў, суддзямі прызначаны 95 адміністрацыйных арыштаў і не менш за 21 штраф, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Сярод самых недарэчных нагод для пакаранняў “Вясна” узгадвае 15 сутак менчуку за аркуш паперы з дзіцячым малюнкам на акне. 33-гадовага Елісея Карпанава асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП “несанкцыянаванае пікетаванне”.
„Карпанаў на суде растлумачыў, што аркуш вывесіў даўно, бо на ім быў малюнак дзіцяці. Ён не прызнаў сваю віну, бо не лічыць гэтыя дзеянні пікетаваннем. Таксама ён пацвердзіў, што ведаў пра такі спосаб пратэсту”, — піша “Вясна”.
У выніку суддзя Таццяна Мотыль прызнала яго вінаватым і арыштавала на 15 сутак.
Яшчэ асудзілі пяты раз запар святара Уладзіслава Багамольнікава. Ён павінен быў выйсці на волю 29 кастрычніка пасля 59 сутак за кратамі, але быў перазатрыманы па новай адміністрацыйнай справе. Яго зноў асудзілі на 15 сутак. „Вядома, што Уладзіслаў перахварэў у няволі на кавід. Пры гэтым для “палітычных” на Акрэсціна перадачы не прымаюць, таму ён утрымліваецца там без сродкаў гігіены”. Багамольнікаў — выкладчык Менскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка і служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.
Artykuł Рэпрэсіі ў кастрычніку: затрымана найменш 317 чалавек па “палітычных” артыкулах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.