Беларускі Свабодны тэатар стаў лаўрэатам узнагароды Remake a World 2022
Урачысты вечар прайшоў 10 лістапада ў нью-ёркскім тэатры LaMama.
Artykuł Беларускі Свабодны тэатар стаў лаўрэатам узнагароды Remake a World 2022 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі Свабодны тэатр адзначаны сярод сямі лаўрэатаў Remake a World 2022 — гуртоў і выканаўцаў, названых ганаровымі грамадзянамі свету, якія ўвасабляюць ідэі свабоды творчасці.
Урачысты вечар прайшоў 10 лістапада ў нью-ёркскім тэатры LaMama, паведамляе тэлеграм-канал By_culture.
Беларускі Свабодны тэатр атрымаў ганаровы статус «за наватарскую глабальную мадэль актывізму, якая аб’ядноўвае мастацкія, геапалітычныя, экалагічныя і праваахоўныя інтарэсы, выкарыстоўваючы тэатар для стварэння руху за дэмакратыю, правы чалавека і творчыя свабоды».
Кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін прадставіў на цырымоніі фрагмент сваёй новай п’есы «Generation Jeans. Part II» у тандэме з вядомым амерыканскім дыджэем і танцорам Kevin Aviance.
Artykuł Беларускі Свабодны тэатар стаў лаўрэатам узнагароды Remake a World 2022 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.