Улады Польшчы «павысяць боегатоўнасьць» і будуць высьветляць «прычыны выбуху»
Улады Польшчы прынялі рашэньне павысіць баявую гатоўнасьць некаторых вайсковых частак на тэрыторыі краіны. Пра гэта заявіў прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер на прэс-канфэрэнцыі пасьля тэрміновага пасяджэньня камітэту Рады міністраў у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і абароны.