Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у Прагу
Ціханоўская заклікала чэшскіх сенатараў прызнаць ГУБАЗіК і КДБ тэрарыстычнымі арганізацыямі і разгледзець прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным.
Artykuł Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у Прагу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у Прагу, дзе прыняла ўдзел у адкрыцці міжнароднай канферэнцыі з нагоды гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі.
На наступны навучальны год Чэхія гатова выдзеліць 10 стыпендый беларускім студэнтам-палітвязням, якія вызваляцца з турмаў. Раней урады Чэхіі выключылі з візавага бана беларускіх студэнтаў, якія атрымліваюць стыпендыі, паведамляе Офіс Ціханоўскай.
Таксама раней Чэхія дазволіла беларусам атрымліваць ВНЖ для ўз’яднання сям’і.