Такіданг упершыню выступіў з канцэртам у Батумі
Музыка, вакаліст гуртоў "Рэха", "Гаротніца" Андрусь Такіданг упершыню ў гісторыі беларускай дыяспары грузінскага Батумі выступіў у прасторы "аКсяродак" з канцэртам.
Artykuł Такіданг упершыню выступіў з канцэртам у Батумі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Музыка, вакаліст гуртоў „Рэха”, „Гаротніца” Андрусь Такіданг упершыню ў гісторыі беларускай дыяспары грузінскага Батумі выступіў у прасторы „аКсяродак” з канцэртам.
Прагучаў тузін песень, што музыка выконваў на дваровых канцэртах у Менску і на канцэртах гурта „Рэха” у іншых гарадах Беларусі.
Андрусь Такіданг падзяліўся сваімі ўражаннямі пасля сустрэчы з беларусамі Батумі:
– Найперш самі беларусы кажуць, што мы жывём на Батумшчыне. Мы ішлі па вуліцы сустракаліся нейкія знаёмыя знаёмых, якія віталіся. Мы зайшлі ў кавярню, там нас па-беларуску абслугоўвалі. Сапраўды такое ўражанне, што вельмі вялікая колькасць беларусаў тут знаходзіцца. Канцэрт аказаўся „цёплым”, былі людзі, якія слухалі нас у Менску. Вельмі прыемна, адчуў сябе трошачкі так, быццам граў канцэрт недзе ў Гародні ці Менску.
Па словах наведнікаў імпрэзы, гэта быў спосаб дакрануцца да беларушчыны:
– Рухавы, вясёлы настрой. Хаця нават тыя песні, якія пра сумнае, балючае, яны ўсё роўна ідуць такім бадзёрым рытмам. Гэта натхняе на тое, што пераможам.
– Рэальна адчуў быццам я ў Беларусі знаходжуся, гэта мне вельмі спадабалася, гэтага мне не хапала.
– Увогуле гэты канцэрт такая аддушына, бо здавалася, што я знаходжуся дома ў Беларусі. Гэта так душэўна, усе такія блізкія, таму для мяне гэта было вельмі важна.
На канцэрт сабралася каля паўсотні беларусаў Батумі, якія яшчэ амаль гадзіну пасля выступу не хацелі адпускаць музыку, рабілі з ім сэлфі ды бралі аўтографы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Такіданг упершыню выступіў з канцэртам у Батумі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.