Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Ноябрь
2022

У Штутгарце «Купалаўцы» пакажуць прэм’еру трох чытак спектакляў

0

KUPALAUCY: KUO VADIS? — гэта новы тэатральны праект незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» і нямецкай культурніцкай арганізацыяй KuB / Kulturverein Belarus.

Artykuł У Штутгарце «Купалаўцы» пакажуць прэм’еру трох чытак спектакляў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

KUPALAUCY: KUO VADIS? — гэта новы тэатральны праект незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» і нямецкай культурніцкай арганізацыяй KuB / Kulturverein Belarus. Праект мае форму творчых лабараторый i прасоўвае маладую беларускую лiтаратуру i драму, сумесную працу памiж беларускiмi i нямецкiмi спецыялiстамi.

Ужо 26 лістапада 2022 адбудзецца прэм’ера трох чытак спектакляў беларускіх аўтараў і рэжысёраў у тэатры Рампэ ў Штутгарце. Таксама ў фармаце жывога стрыма спектакль будзе дэманстравацца на YouTube-канале “Купалаўцаў”.

Праект ажыццяўляўся ў тры этапы. Першы — ладзіўся ў кастрычнiку 2022 года. У яго межах тры тандэмы маладых аўтараў і рэжысёраў – Сяргея Лескеця і Рамана Падалякі, Ганны Златкоўскай і Андрэя Саўчанкi, Аляксандра Чарнухi і Марыны Мiхальчук – былi запрошаны да ўдзелу ў першай лабараторыi KUPALAUCY: KUO VADIS?. У вынiку сумеснай працы творцаў над ужо iснуючым лiтаратурным матэрыялам былi створаны тры новыя п’есы: «Шэпт», «Гісторыя ўцякачкі. Я вярнуся?» і «Свята кабана».

ШЭПТ

Фатограф і даследчык Сяргей Лескець на працягу дзесяці гадоў дакументаваў традыцыю ацалення шэптам на беларускiм Палессі – у мясцінах, дзе гэтая практыка яшчэ захавалася i дасюль застаецца жывой. Фотаздымкi, нататкi i размовы з шаптухамi сталi асновай для кнігi “Шэпт”, якая выйшла ў 2022 годзе. У супрацоўніцтве з рэжысёрам “Купалаўцаў” Раманам Падалякам кнiга Сяргея была ператворана ў п’есу – своеасаблiвае падарожжа да вясковай культуры, магii шэпту і каранёў.

Раман Падаляка і Сяргей Лескець працуюць над стварэннем п’есы па кнізе. Фота: facebook.com/kupalaucy.

ГІСТОРЫЯ ЎЦЯКАЧКI. Я ВЯРНУСЯ?

У сваім адкрытым дзённіку аўтарка Ганна Златкоўская разважае пра эмiграцыю як надзвычай складаную траўму: страх, страта дому, размыванне ўласнай ідэнтычнасці, але таксама прысутнічаюць надзея і набыццё нечаканай сілы. У тандэме з рэжысёрам Андрэем Саўчанкам на аснове гэтага дзённіка была створана новая, амаль дакументальная п’еса. Уцякачка – гэта i сама Ганна, i адначасова многiя iншыя эмiгранты, якiя шукаюць зямлю пад нагамi i пачуццё бяспекi.

Ганна Златкоўская. Фота:facebook.com/kupalaucy.

СВЯТА КАБАНА

У маленькім горадзе пачынаюць паміраць свінні – падзея ўвогуле звычайная, але бюракраты метадычна ператвараюць яе ў сапраўднае ідэалагічнае супрацьстаянне. Гэты сюжэт малады аўтар Аляксандр Чарнуха разварочвае вiдовiшчнай каруселлю вобразаў i падзей у сваёй дэбютнай кнiзе “Свiннi” (2021). У супрацоўнiцтве з рэжысёрам Марынай Мiхальчук на базе кнiгi была створана новая п’еса “Свята кабана”. Гэта яркая сатыра паказвае нязносна смешную, але насамрэч кафкіянскую рэальнасць, у якой так лёгка можна апынуцца.

Аляксандр Чарнуха і Марына Міхальчук. Фота:facebook.com/kupalaucy.

У лістападзе распачаўся другі этап праекта, мэта якога — ужо пастаноўка трох чытак новых п’ес. У ім удзельнiчалі акторы незалежнай групы, рэжысёры праекта, а таксама беларускiя і нямецкiя мастакi i спецыялiсты.

Прэзентацыяй прэм’ер трох чытак-спектакляў у тэатры Рампэ ў Штутгарце пазначаецца трэці этап.

Пачатак паказу чытак 26 лістапада — 18:00 па нямецкім часе. Спектаклi будуць прадстаўлены на беларускай мове з нямецкiмi субтытрамі. Стрым на YouTube-канале групы “Купалаўцы» пачнецца а 20:00 па беларускім часе.

Акрамя сцэнiчных чытак, у гэты дзень таксама запланавана панэльная дыскусiя памiж беларускiмi i нямецкiмi экспертамi, прысвечаная шырокiм пытанням сучаснасцi i будучынi незалежнага беларускага мастацтва, пытанням актуальнасцi i прасоўвання беларускай культуры на Захадзе і, у прыватнасці, у Германii, варыянтам развiцця мастацтва ў эмiграцыi. Гэтая размова адбудзецца ў тэатры а 16:00 па нямецкім часе (18:00 – па беларускім).

Artykuł У Штутгарце «Купалаўцы» пакажуць прэм’еру трох чытак спектакляў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин пригласил москвичей и гостей столицы на фестиваль «Рыбная неделя»





Москва

Воскресшего Иисуса могут дополнительно установить в церквях, вместо черепа.


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин пригласил москвичей и гостей столицы на фестиваль «Рыбная неделя»



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Концерт

Тариф – Большой Концерт.




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о развитии спорта и повышении его доступности для граждан

Гонки на яхтах и практики лидеров рынка: предприниматели Татарстана станут участниками образовательной регаты в Москве

Москва передала два спортобъекта в аренду частным операторам с начала 2024 года


ATP

Даниил Медведев идет третьим в чемпионской гонке ATP, Андрей Рублев — пятый



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Людмила Самсонова

Самсонова победила Фернандес и вышла в третий круг турнира в Страсбурге



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России