Ціханоўская дамовілася зь міністаркай абароны Канады пра супрацу дзеля ўсталяваньня міру і бясьпекі ва Ўсходняй Эўропе
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала зь міністаркай нацыянальнай абароны Канады Анітай Ананд дапамогу «беларускім валянтэрам, якія змагаюцца за свабоду ва Ўкраіне».