У расейскім Бранску падпалілі прытулак для жывёл, загінулі 52 коткі і сабакі
На ўскрайку Бранска згарэў прытулак для бяздомных жывёлаў. Загінулі 50 катоў, дарослы сабака і шчаня. Супрацоўнікі МНС і паліцыі заключылі, што ўзгараньне не было выпадковым, асноўная вэрсія прычыны пажару — наўмысны падпал.