103news.com
World News in Belarusian
Ноябрь
2022

Агляд прэсы: анахранізм крывадушша

0

Беларусь просіць дапамогі Ірана ў вытворчасці артылерыйскіх снарадаў. Ці варта глядзець трансляцыі з чэмпіянату свету ў Катары? Лёс газу блізу выспы Крыт. У Чэхіі шукаюць ідэальныя сем’і. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

«Беларусь разглядае магчымасць звярнуцца да Ірана па дапамогу ў вытворчасці артылерыйскіх снарадаў калібра 152 і 122 мм. Акрамя таго, краіна звяртаецца да Ірана за дапамогай у пераходзе на замкнёны цыкл вытворчасці боепрыпасаў»,  – паведамляе ізраільская газета The Jerusalem Post.

З гэтай мэтай беларуская дэлегацыя наведае Іран 20-23 лістапада. Пералік пытанняў для абмеркавання з іранскім бокам датычыцца ўсяго вытворчага цыклу — ад тэхналогіі выплаўлення сталі для камплектуючых боепрыпасаў да афарбоўкі снарадаў і тары, якая выкарыстоўваецца для іх упакоўкі. Акрамя гэтага, пілоты Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірана былі заўважаныя ў навучанні аператараў беспілотнікаў і каардынацыі запуску беспілотнікаў у Беларусі», – піша ізраільскае выданне. 

20-га лістапада ў Катары пачаўся чэмпіянат свету па футболе 2022 года. На стадыёне «Аль-Байт» у горадзе Эль-Хаўр прайшла цырымонія адкрыцця турніру, пасля чаго на тым жа стадыёне пачаўся першы матч – паміж Катарам і Эквадорам. Даўно гучыць рэзкая крытыка наконт парушэння правоў чалавека пры будаўніцтве стадыёнаў і аб’ектаў інфраструктуры. Нярэдка выказваецца нават патрабаванне адмовіцца ад прагляду матчаў чэмпіянату. Той, хто шануе спорт за пачуццё згуртаванасці, не можа радавацца гэтаму чэмпіянату», – піша французская газета L’Humanité.

«Ёсць усе падставы заявіць пратэст гэтай абуральнай дэманстрацыі камунікатыўнай сілы, лічыць усё гэта не чым іншым, як тэатрам, які разбурае ўсе ілюзіі. Безумоўна, барацьба за гэты папулярны від спорту яшчэ не прайграна. Але чэмпіянат у Катары абразлівы для будучыні гэтага віду спорту. Легендарны трэнер каманды Ліверпуль Біл Шэнклі часта паўтараў: «Сапраўдны сацыялізм – гэта калі ўсё працуюць на ўсіх, а заработная плата дзеліцца паміж усімі пароўну. Вось як я бачу футбол і жыццё». На працягу наступнага месяца мы будзем сведкамі прама супрацьлеглага», – піша французскае выданне.

Даследчае судна Sanco Swift вядзе выведку запасаў выкапнёвых відаў паліва ў Іянічным моры, а таксама на захад і паўночны захад ад вострава Крыт. У выпадку поспеху пошукавых работ прыкладна праз пяць гадоў там можна будзе пачаць здабычу газу. Рабіць гэта плануе амерыкана-грэцкі кансорцыўм. Турцыя таксама мае намер заняцца пошукам радовішчаў. Грэцкая прэса разважае пра тое, ці варта Афінам ціснуць на газ – як у літаральным, так і ў пераносным сэнсе. «Грэцыя павінна рабіць стаўку на альтэрнатыўныя крыніцы энергіі», – такое патрабаванне выказвае грэцкая газета TVXS.

«Упартасць цяперашняга і папярэдняга ўрадаў у тым, што тычыцца працягу здабычы і выкарыстання вуглевадародаў – гэта гістарычная памылка. Такі падыход не прапануе вырашэння цяперашняга энергетычнага крызісу. Хутчэй наадварот, ён толькі ўскладняе шлях Грэцыі да кліматычнай нейтральнасці і наносіць значную шкоду прыродзе краіны. Час пачаць рэалізацыю ініцыятыў у галіне клімату і энергетыкі, якія пазбавяць нас ад самаразбуральнай залежнасці ад выкапнёвага паліва і дадуць надзею будучым пакаленням. Здабыча вуглевадародаў – не выйсце, яна прывядзе толькі да шкоды для клімату, экалагічным праблемам і геапалітычным канфліктам», – папярэджвае грэцкае выданне.

Сенат Чэхіі мае намер разгледзець прапанову ў будучыні ўзнагароджваць «узорныя шлюбныя пары, якія складаюцца з мужчыны і жанчыны» «ордэнам вернасці». Аўтарамі ініцыятывы выступілі двое сенатараў. Калі прыгледзецца да ідэі бліжэй, то паўстае пытанне далейшага лёсу зарэгістраваных аднаполых партнёрстваў. Аглядальнікі не хаваюць сваёй крытыкі. Чэшская газета Český rozhlas адзначае абсурднасць таго, што адбываецца.

«Форма сям’і мяняецца – хочам мы таго ці не. Тут не дапамогуць ні змены ў Грамадзянскім кодэксе, ні ўручэнне „прэмій за вернасць”. Сцвярджэнне, што нуклеарная сям’я, якая складаецца з гетэрасэксуальных бацькоў і дзяцей, ёсць нешта, чым мы – як грамадства – павінны абавязкова ганарыцца, у вачах шматлікіх людзей уяўляецца аплявухай і адмаўленнем іх уласнага досведу. Затое ў шэрагу палітыкаў змены, якія перажывае цяпер інстытут сям’і, выклікаюць наўпрост паніку», – канстатуе чэшскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка

Artykuł Агляд прэсы: анахранізм крывадушша pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин: МСД улучшил транспортное обслуживание 5 млн человек





Москва

Реклама на радио точно достигает своей аудитории


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: в Москве 262 проекта стали финалистами конкурса социальных НКО



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Юрий Башмет

На Дону проходит музыкальный фестиваль Юрия Башмета




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Набор в резерв сборных для участия в школьных олимпиадах объявили в Москве

Владимир Ефимов рассказал, каким будет комплекс «Олимпийский» после реконструкции

Баскетболисты ЦСКА начнут защиту титула в Единой лиге ВТБ


WTA

Ига Швёнтек снялась с турнира категории WTA-1000 в Пекине



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Мир

Экскурсия для студентов прошла в «Маринс Гранд Отель Астрахань»



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России