ЦВК Казахстана: Такаеў перамагае на выбарах прэзідэнта з 81,31 працэнта галасоў
Старшыня ЦВК Казахстана Нурлан Абдзіраў праінфармаваў, што за Касым-Жамарта Такаева прагаласавалі 81,31 працэнта, або 6 456 392 чалавекі. Другое месца ў гонцы за прэзідэнцкае крэсла атрымаў кандыдат ад партыі "Ауыл", кіраўнік асацыяцыі фермераў Казахстана Жыгулі Дайрабаеў, які набраў 3,42 працэнта галасоў.