"БЕЛДЖЫ" ў наступным годзе плануе выпусціць мінімум 35 тыс. аўто
"У прадпрыемства ў бягучым годзе былі пэўныя складанасці. Аднак усе пытанні вырашаны. У кастрычніку завод вырабіў 3,1 тыс. легкавых аўтамабіляў, задача на лістапад - выпусціць крыху больш за 4 тыс. машын. А ў снежні ў планах вырабіць 5 тыс. аўто", - сказаў Пётр Пархомчык.