Палітвязня Яўгена Нарэйку этапавалі ў СІЗА
![Палітвязня Яўгена Нарэйку этапавалі ў СІЗА](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/11/Яўген-Нарэйка.jpg)
Але родныя яшчэ не ведаюць куды.
Artykuł Палітвязня Яўгена Нарэйку этапавалі ў СІЗА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітвязня Яўгена Нарэйку, які адбываў пакаранне ў Шклоўскай калоніі №17, этапавалі ў адзін з СІЗА.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/11/%D0%AF%D1%9E%D0%B3%D0%B5%D0%BD-%D0%9D%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%B9%D0%BA%D0%B0.jpg)
У які менавіта родныя не ведаюць. Яны вельмі перажываюць, бо не ведаюць, куды завезці неабходныя рэчы, якія звычайна патрэбны вязню пасля этапавання, кажа адзін з былых палітвязняў:
– Знайшлі новы яшчэ каментар, і хутчэй за ўсё, новы артыкул будуюць яшчэ “шыць”. Можа быць, Менск ці Жодзіна. Знявага прэзідэнта. Але там пад пытаннем, я не ведаю дададуць яму тэрмін ці дададуць гэты артыкул. То бок агулам незразумела.
Па словах тых, хто ведае Яўгена, гэта чалавек гонару і годнасці, інтэлігент і інтэлектуал, які вылучае аўру дабра і аптымізму. Але прыгожыя цёмныя валасы 39-гадовага мужчыны ў калоніі сталі сівымі.
Яўгена Нарэйку асудзілі на 4 гады па трох крымінальных артыкулах, сыходзячы з каментароў і рэпоста. Віны Нарэйка не прызнаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Палітвязня Яўгена Нарэйку этапавалі ў СІЗА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.