The New York Times пацьвердзіла сапраўднасьць відэа меркаванага забойства расейскіх ваеннапалонных
![The New York Times пацьвердзіла сапраўднасьць відэа меркаванага забойства расейскіх ваеннапалонных](https://gdb.rferl.org/0c530000-0aff-0242-0adc-08da9f054137_cx0_cy7_cw0_w800_h450.jpg)
Газэта The New York Times пацьвердзіла сапраўднасьць відэа, на якім, як мяркуецца, украінскія вайскоўцы забіваюць палонных расейскіх салдатаў. Тым ня менш выданьне падкрэсьлівае, што па відэазапісах немагчыма вызначыць, пры якіх абставінах загінулі вайскоўцы з Расеі.