У стабфонды Гомельскай вобласці заклалі звыш 7,4 тыс. т бульбы і больш за 3,5 тыс. т капусты
Аляксандр Качан адзначыў, што закладка прадукцыі ў стабілізацыйныя фонды завершана. "У сховішчы Гомельскай вобласці на міжсезонны перыяд 2022-2023 гадоў закладзены 7433 т бульбы, 3529 т капусты, 1677 т морквы, 922 т буракоў, 2644 т цыбулі", - агучыў лічбы ён.