"Па-сапраўднаму зімовае". Сіноптыкі аб надвор'і на тыдзень
Нягледзячы на тое, што на календары яшчэ толькі лістапад, надвор'е па-сапраўднаму ўжо зімовае: сярэднясутачная тэмпература паветра апусцілася на 4-9 градусаў ніжэй за сярэднія шматгадовыя значэнні і больш адпавядае канцу снежня.