Былую палітзняволеную паштальёнку Ларысу Танкашкур адправілі на „суткі”
Адразу пасля вызвалення Ларыса Танкашкур даслала дадзеныя свайго суддзі і пракурора ў «Чорную Кнігу Беларусі».
Artykuł Былую палітзняволеную паштальёнку Ларысу Танкашкур адправілі на „суткі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ларысу Танкашкур затрымалі 20 лістапада раніцай у Менску. Пазней з жанчынай з’явілася „пакаяльнае відэа”. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, адразу пасля вызвалення Танкашкур даслала дадзеныя свайго суддзі і пракурора ў «Чорную Кнігу Беларусі».
Па інфармацыі праваабаронцаў, 21 лістапада над жанчынай адбыўся суд. Яе прызналі вінаватай у „дробным хуліганстве” паводле арт. 19.1 КаАП і арыштавалі на 14 сутак.
Нагадаем, напачатку 2021 году Ларысу асудзілі да трох месяцаў арышту за перадачу ў тэлеграм-чат дадзеных дзясяткаў міліцыянтаў.
Artykuł Былую палітзняволеную паштальёнку Ларысу Танкашкур адправілі на „суткі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.