Пра Бондараву, якая змагаецца з Хагі Вагі
![Пра Бондараву, якая змагаецца з Хагі Вагі](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/11/Вольга-Бондарава.png)
У Беларусі, можна сказаць, з’явіўся свой “аятала”. Дакладней з’явілася. Прапагандыстка Вольга Бондарава.
Artykuł Пра Бондараву, якая змагаецца з Хагі Вагі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беларусі, можна сказаць, з’явіўся свой “аятала”. Дакладней з’явілася. Прапагандыстка Вольга Бондарава сама сабе прысудзіла найвышэйшае духоўнае званне і цяпер лічыць, што можа ўмешвацца паўсюль, дзе толькі можна. Калі так далей пойдзе, то хутка Бондарава будзе вызначаць, што насіць і есці беларусам.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/11/%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B0-%D0%91%D0%BE%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0.png)
Вось цяпер увагу Бондаравай прыцягнуў Хагі Вагі. Яна абвясціла яму, можна сказаць, свяшчэнную вайну. Вольга Бондарава збіраецца абараняць няпоўнагадовых беларусаў ад гэтага персанажа. Увогуле няпоўнагадовых беларусаў трэба абараняць ад самой Бондаравай, якая тое змагаецца з інсталяцыяй на хэлоўін, то з бел-чырвона-белым сцягам, то з Хагі Вагі. Прапагандыстка настолькі адчула ўладу, што ўжо сама вырашае, што кепска, а што добра. А кепска для яе ўсё, што звязана з Захадам. У звароце да міністра культуры яна піша, што цацкі Хагі Вагі – гэта культ смерці і сатанізму, з дапамогай якіх „дзецям унушаецца, што забіваць – гэта нармальна”. Карацей, Бондарава запатрабавала ад міністра культуры ачысціць прастору ад Хагі-Вагі, разабрацца і пакарыць тых, хто пусціў дадзеныя элементы дэструктыўнай ідэалогіі ў Беларусь. І гэта прытым, што дзіцячыя вечарыны ў стылі Хагі Вагі мусяць адбывацца не ва ўстановах міністэрства культуры, а ў прыватных кавярнях. Аднак ведаючы, як чыноўнікі баяцца прапагандыстку Бондараву, хутчэй за ўсё беларускія дзеці застануцца без вясёлай вечарыны ў стылі Хагі Вагі. Бо камусьці гэта падалося дэструктыўным.
Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пра Бондараву, якая змагаецца з Хагі Вагі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.