У Варшаве ў пятніцу, 25-га лістапада, выступіць беларускі фолк-гурт “Lity Taler”
Акрамя вядомых кампазіцый, на ім прагучаць і зусім свежыя песні, якія раней ніколі не выконваліся.
Artykuł У Варшаве ў пятніцу, 25-га лістапада, выступіць беларускі фолк-гурт “Lity Taler” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У праграме – старадаўнія песні, танцы і іншыя забавы.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/11/1-12.jpg)
“Гэты выступ, нарэшце, нас усіх зноў аб’яднае”, – распавядае дудар гурта “Lity Taler” Дзяніс Шматко:
– Асабіста для мяне гэты выступ будзе адметны тым, што гэта першы сольны канцэрт гурта «Lity Taler» з новым складам, які назбіраўся ў Варшаве. Ён не на столькі новы, каб сказаць, што гэта цалкам абноўлены склад, гэта людзі, якія гралі раней, гэта людзі, якія гралі настала, гэта людзі, якія новыя прыйшлі ў наш гурт. Але для мяне гэта адметная падзея таму што, гэта як спаборніцтва. Мы ішлі і ішлі, нарэшце дайшлі да таго, што можам абвестіць, што «Lity Taler» сабраў свой склад і можа граць сольны канцэрт.
Канцэрт гурта “Lity Taler” пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі. Акрамя вядомых кампазіцый, на ім прагучаць і зусім свежыя песні, якія раней ніколі не выконваліся. Яны ўвойдуць у другі альбом калектыву, над якім “Lity Taler” актыўна працуе цяпер.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/11/2-11.jpg)
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве ў пятніцу, 25-га лістапада, выступіць беларускі фолк-гурт “Lity Taler” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.