Тры выданні пра “сядзібу музаў” Агінскага ў Слоніме
Пра знакаміты Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага (1729-1800) найлепшую манаграфію напісаў і пакінуў нам Анджэй Цеханавіцкі (1924-2015) з Лондана.
Artykuł Тры выданні пра “сядзібу музаў” Агінскага ў Слоніме pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пра знакаміты Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага (1729-1800) найлепшую манаграфію напісаў і пакінуў нам Анджэй Цеханавіцкі (1924-2015) з Лондана. Гэта быў беларусіст, грамадска-культурны дзеяч, заснавальнік фундацыі Цеханавецкіх у Варшаве, нашчадак князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх.
Першае выданне кнігі Анджэя Цеханавецкага „Міхал Казімір Агінскі і яго „сядзіба музаў” у Слоніме” выйшла з друку на нямецкай мове ў Кёльне ў 1961 годзе. Беларускі перакладчык, даследчык нямецка-беларускіх сувязей Уладзімір Сакалоўскі (1930-2013) пераклаў гэту кнігу на беларускую мову. Першае выданне па-беларуску пабачыла свет у 1993 годзе. Другое, больш дапоўненае, выйшла з друку ў 2006 годзе.
Чытач знойдзе ў кнізе падрабязную характарыстыку прыдворнай музычнай культуры Рэчы Паспалітай, у тым ліку і Беларусі, землі якой уваходзілі тады ў яе склад (аўтар вядзе гаворку не толькі пра тэатральны Слонім, але і пра Гародню, Нясвіж, Ружаны, Слуцк, Шклоў), неардынарнай асобы самога гетмана Міхала Казіміра Агінскага (дзядзькі Міхала Клеафаса), яго грамадска-гаспадарчай і мецэнацкай дзейнасці, а таксама, што найбольш істотна, створаных ім мастацкіх ансамбляў — іх рэпертуар, іх выканаўцаў. Вялікую каштоўнасць маюць апублікаваныя ў кнізе архіўныя спісы музыкантаў і іншага тэатральнага персаналу, рахункі выдаткаў. Па іх мы сёння можам меркаваць пра ўзровень тагачаснай мастацка-духоўнай і матэрыяльнай культуры Слоніма і Беларусі ў цэлым.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Тры выданні пра “сядзібу музаў” Агінскага ў Слоніме pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.