Трое кіраўнікоў з Берасцейскага аўтапарку затрыманыя за распаўсюд бчб-ідэалогіі
Пра гэта паведаміў праўладны блогер.
Artykuł Трое кіраўнікоў з Берасцейскага аўтапарку затрыманыя за распаўсюд бчб-ідэалогіі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Трое кіраўнікоў з Берасцейскага аўтапарка затрыманы за тое, што „распаўсюджвалі бчб-ідэалогію” і эканомілі на простых кіроўцах”.
Пра гэта паведаміў праўладны блогер.
@viasna_brest паглядзела ролік блогера Аляксея Голікава, з якога стала вядома, што ў Берасці былі затрыманы тры супрацоўнікі „Берасцейскага грамадскага транспарту”:
ідэолаг Ігар Парфянюк
начальнік аўтакалоны Сяргей Серада
начальнік ПТА Аляксандр Сарока
Блогер знайшоў „пацверджанне” таго, што ў затрыманых пратэсныя погляды – нібыта ўсе яны ў „Аднакласніках” ставілі „клас” матэрыялам з крытыкай уладаў. Але ў той жа час сцвярджаецца, што прэтэнзіі да іх узніклі „не зусім з-за іх палітычных поглядаў”.
Artykuł Трое кіраўнікоў з Берасцейскага аўтапарку затрыманыя за распаўсюд бчб-ідэалогіі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.