«Самы папулярны ў Расеі вобраз перамогі ў вайне — вяртаньне ў стан да 24 лютага», — расейская сацыялягіня Конева
Як расейская грамадзкая думка рэагуе на апошнія ваенныя няўдачы Расеі ва Ўкраіне? Якім чынам мабілізацыя паўплывала на настроі расейцаў? Які сацыялягічны партрэт расейца, які ўхіляецца ад мабілізацыі? Чым падобныя і чым адрозьніваюцца рэакцыі грамадзкай думкі на вайну ў Беларусі і ў Расеі?