ЧС. Уругвай і Паўднёвая Карэя не выявілі мацнейшага
А Швайцарыя мінімальна адолела дружыну Камеруна.
Artykuł ЧС. Уругвай і Паўднёвая Карэя не выявілі мацнейшага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
24 лістапада на мундыялі стартавалі каманды групаў G i H. У паядынку Швайцарыі і Камеруна верх з мінімальным лікам узяла еўрапейская дружына. Што цікава, адзіны мяч у гульні на свой рахунак запісаў Брэль Эмбало, футбаліст якраз…камерунскага паходжання. Афрыканская дружына працягнула сваю няўдалую серыю на мундыялях – 8-я (!) параза запар.
Швайцарыя – Камерун – 1:0 (Эмбало, 48)
Сустрэча Уругвая з Паўднёвай Карэяй не прынесла галоў, але глядзелася з цікавасцю. Уругвайцы маюць слаўныя традыцыі, а карэйцы вядомыя „крэпкія гарэшкі”. У першым узаемна вострым тайме найбліжэй да поспеху быў уругваец Дыега Гадзін – дасведчаны кароль паветра ў фірмовым стылі прабіў галавой, але мяч па-здрадніцку трапіў у штангу.
У другой палове, асабліва з выхадам форварда Эдзінсана Кавані, перавага паўднёвамерыканцаў была адчувальнай. Карэйцы, аднак, па-майстэрску „залівалі бетон”, а самы імкнуліся контратакаваць. Шчасце ў гэты дзень адвярнулася ад Уругвая, паколькі яшчэ раз пасля магутнага стрэлу мадрыдскага рэалаўца Федэрыка Вальвердэ зноў правая штанга ўратавала азіяцкую дружыну ад паразы.
Уругвай – Паўднёвая Карэя – 0:0
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł ЧС. Уругвай і Паўднёвая Карэя не выявілі мацнейшага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.