„Ні гаварыць, ні пісаць пра смерць Ашурка было нельга, інакш траплялі ў ШІЗА”
Смерць Вітольда Ашурка вельмі ўзрушыла калонію. Усе ведалі, што да гэтага прыклаў руку начальнік рэжымнага аддзела Сяргей Карчэўскі.
Artykuł „Ні гаварыць, ні пісаць пра смерць Ашурка было нельга, інакш траплялі ў ШІЗА” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Смерць Вітольда Ашурка вельмі ўзрушыла калонію. Усе ведалі, што да гэтага прыклаў руку начальнік рэжымнага аддзела Сяргей Карчэўскі.
Адміністрацыя калоніі сцвярджала, што гэта адбылося выпадкова. Па словах нашага ананімнага суразмоўцы, ні гаварыць, ні пісаць пра смерць Ашурка было нельга, інакш траплялі ў ШІЗА:
-Сяргей Карчэўскі накачаны, здаровы, як спартовец, лысы. Так, сапраўды, ён прымяняў сілу. Усе зняволеныя ведалі, што Карчэўскі прыклаў да гэтага руку. Былі такія размовы, што ў яго ўжо былі такія праблемы, што ён збіваў вязняў, таму яго і перавялі ў гэтую калонію. У яго ёсць там нейкія сувязі ў дэпартаменце, таму яго не звольнілі, а перавялі.
Па словах нашага ананімнага суразмоўцы, месцы зняволення ў Беларусі створаны для здзекаў і пакут, для ператварэння чалавека ў раба, для памнажэння зла. А “палітычныя” яшчэ больш пачынаюць ненавідзець рэжым.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Ні гаварыць, ні пісаць пра смерць Ашурка было нельга, інакш траплялі ў ШІЗА” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.