Віктар Марчык выйшаў на волю
Віктара Марчыка абвінавацілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Падставай для судовага працэсу сталі рэпосты, зробленыя яшчэ ў 2020-2021-х гадах у адным з тэлеграм-чатаў.
Artykuł Віктар Марчык выйшаў на волю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Грамадскі актывіст са Слоніма Віктар Марчык адбыў 7 сутак арышту і ў чацвер, 24 лістапада, выйшаў на волю. Каля будынку РАУС яго сустракалі сябры і блізкія людзі.
Віктара Марчыка абвінавацілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Падставай для судовага працэсу сталі рэпосты, зробленыя яшчэ ў 2020-2021-х гадах у адным з тэлеграм-чатаў.
Суддзя прызнаў Віктара вінаватым і прызначыў 7 сутак адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
Беларускае Радыё Рацыя