Беларусаў-каталікоў з Батумі запрашаюць яднацца
Беларусы-каталікі арганізавалі тэлеграм-канал, дзе амаль штодня друкуюць малітвы па-беларуску і дамаўляюцца пра сустрэчы ў адзіным у Батумі касцёле.
Artykuł Беларусаў-каталікоў з Батумі запрашаюць яднацца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларусы-каталікі, што жывуць у грузінскім Батумі, арганізавалі тэлеграм-канал, дзе амаль штодня друкуюць малітвы па-беларуску і дамаўляюцца пра сустрэчы ў адзіным у Батумі касцёле.
Пра тое, што сабой ўяўляе каталіцкая супольнасць у Батымі, распавядае Юлія – адная з арганізатарак беларускай каталіцкай супольнасці:
–Гэта людзі з Беларусі, Расеі, Казахстана, Украіны. Хацелася б, каб мы больш ядналіся, больш праводзілі час у малітве разам, а не толькі ў сябе дома ці зрэдку сустракаючыся ў касцёле. Таму гэта такая мэта – каб мы больш ядналіся.
Па словах Юліі, беларусы паказалі сябе падчас мерапрыемстваў, калі ў Батумі прывезлі фігурку Маці Божай Фацімскай:
–Гэта было такім цудам, бо я якраз прыехала ў Батумі, і тут адразу прывозяць фігурку Маці Божай. Таму я была вельмі натхнёная гэтым і паспрабавала знайці сярод каталікоў тых, хто мог бы гэтай справе аддацца. Знайшліся не толькі каталікі, але і нашыя праваслаўныя беларусы, падтрымалі наведвальнікі “Спеўнага сходу”. Яны дапамаглі арганізаваць удзел у працэсіі, удзел спевамі і ўдзел малітвай.
У адзіны касцёл у грузінскім Батумі на службы ходзяць каля дзясятка беларусаў, але актывістка Юля спадзяецца, што іх колькасць будзе павялічвацца.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларусаў-каталікоў з Батумі запрашаюць яднацца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.