Вуліцу ў Ляйпцыгу, дзе консульства Расеі, назвалі ў гонар забітага расейскім снарадам украінца, былога вязьня канцлягераў
Гарадзкая рада Ляйпцыгу прагаласавала за перайменаваньне вуліцы, на якой месьціцца расейскае консульства. Ёй далі імя 96-гадовага Барыса Раманчанкі, жыхара Харкава, які загінуў пасьля абстрэлу гораду расейскімі вайскоўцамі.