Святар Багамольнікаў не выйшаў з Акрэсціна пасля шостага тэрміну
Багамольнікаў — абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.
Artykuł Святар Багамольнікаў не выйшаў з Акрэсціна пасля шостага тэрміну pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Уладзіслаў Багамольнікаў быў затрыманы 31 жніўня і з таго часу знаходзіцца на Акрэсціна, адбыўшы 6 адміністрацыйных тэрмінаў запар. Чакалася, што ён мусіць выйсці сёння, 26 лістапада, але гэтага не адбылося. Мяркуючы па ўсім, на яго быў складзены новы пратакол і ён зараз у статусе затрыманага чакае чарговы суд.
Як паведамляе @christianvision, святар за кратамі чытае лекцыі па філасофіі для сваіх сукамернікаў — менавіта гэты прадмет ён выкладае і ў Мінскай духоўнай акадэміі. Таксама ён духоўна падтрымлівае іншых зняволеных, сярод якіх карыстаецца вялікай павагай.
Багамольнікаў — выкладнік Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.
Вясна
Artykuł Святар Багамольнікаў не выйшаў з Акрэсціна пасля шостага тэрміну pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.