Генацыд: дубль два
Апошнім часам у РФ папулярны жарт: бацька і сябар усіх народаў зладзіў Галадамор, а давайце мы задаволім Халадамор.
Artykuł Генацыд: дубль два pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У 2022 годзе ўсе памятныя даты для Украіны сталі знакавымі: і Дзень незалежнасці, і гадавіна Еўрамайдана, і Дзень памяці ахвяр Галадамораў – апошняя штогод адзначаецца ў чацвёртую суботу лістапада. Як і дзевяноста гадоў таму, механізм палітычнай сістэмы „братэрскага народа” накіраваны на генацыд украінскай нацыі. Як у 1932-33 гадах яго арганізатарамі былі дыктатар Іосіф Сталін і таталітарны рэжым, так сёння гэта – дыктатар Пуцін і расейскі народ. За малалікім выключэннем.
Адносна народа, на жаль, але гэта так: калектыўнае жаданне „убивать хохлов” і „мочить укропов” раздаецца ў гарадах Расіі, судзячы па апытаннях выпадковых людзей на вуліцах. І гэта пры тым, што на сённяшні дзень у Расіі пражывае каля трох мільёнаў украінцаў. Лічба вельмі прыблізная, без падліку тых, хто мае ўкраінскія карані.
Агрэсія афіцыйна-дзяржаўная і агрэсія чалавечая. Паралель: у акупаваным Марыупалі расіяне знішчылі помнік Ахвярам Галадамору. А тым часам у горадзе велізарныя чэргі за хлебам, то бок відавочная дэманстрацыя папулярнага мэсэджа «можам паўтарыць». Таму ўкраінская ўлада заклікае парламенты ўсіх дзяржаў свету прызнаць Галадамор генацыдам ўкраінскага народа менавіта зараз, калі войска РФ б’е ракетамі па жыццёва неабходнай інфраструктуры, пакідаючы людзей без святла, цяпла і вады; б’е па радзільных дамах, жылых кварталах і дзіцячых садах. Усё гэта носіць адкрыта генацыдальны характар. На жаль, усталяваць дакладную колькасць ахвяр самага маштабнага Галадамору ў 1932-33 гадах немагчыма з-за знішчэння значнай часткі дакументаў у архівах, але афіцыйна агучваецца чатыры з паловай мільёны жыццяў украінцаў.
Апошнім часам у РФ папулярны „жарт”: бацька і сябар усіх народаў зладзіў Галадамор, а давайце мы задаволім Халадамор. Дай Бог калі-небудзь ва ўсеагульнай расейскай цемры намацаць людзей!
Ліза Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Генацыд: дубль два pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.