Верхнядзвінская актывістка Валянціна Болбат знаходзіцца пад арыштам
Праваабаронцам стала вядома, што Валянціну асудзілі да арышту на 10 сутак.
Artykuł Верхнядзвінская актывістка Валянціна Болбат знаходзіцца пад арыштам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Праваабаронцам стала вядома, што Валянціну асудзілі да арышту на 10 сутак. Але няма звестак пра тое, у чым канкрэтна абвінавацілі актывістку, і не зразумела, калі над ёй адбыўся суд.
Паводле звестак, якімі падзяліліся сябры спадарыні Валянціны, 22 лістапада ў яе адбыўся ператрус, а потым некалькі гадзін актывістку апытвалі пра кіраўніцтва руху «За свабоду», у прыватнасці, пра Юрыя Губарэвіча.
У праваабаронцаў ёсць падставы меркаваць, што асудзіць актывістку маглі паводле арт. 19.11 КаАП. Але высветліць гэта дакладна можна будзе хіба толькі тады, калі Болбат выйдзе на волю.
Вясна
Artykuł Верхнядзвінская актывістка Валянціна Болбат знаходзіцца пад арыштам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.